Сацыяльная служба выбачылася перад дзяўчынай-інвалідам

Публікацыя  пра дыскрымінацыю дзяўчыны-інваліда ў Бабруйску дала плён. Вось што распавяла Наста Фёдарава, тая самая дзяўчына, якую пакрыўдзілі:



timthumb_php4.jpg

“Усім прывітанне! Паколькі ўчорашні пост выклікаў буру эмоцый, было б несумленна пакінуць вас у няведаньні пра той “вялікі бум”, што пайшоў за ім.

Учора пад вечар мне напісаў Зьміцер, сябра”Маладога Фронту”, і папрасіў інтэрв’ю. Я чалавек неканфліктны, таму ні адразу вырашылася на гэта. Але Зьміцер сказаў, што гэта не адзінкавы выпадак дэскрамiнацыi iнвалiда ў Беларусi . Таму сцяміўшы, што калі не скажу цяпер, то ў будучыні бальніцы рэальна стануць адзiным месцам тусовак інвалідаў, я адважылася.

Зміцер мой пост шчасна процэтаваў на сайце “Маладога фронту” і я забылася пра гэта, да сённяшняга вечара.

А сёння ўвечары мне тэлефануе наш старшыня таварыства інвалідаў і пачынае мяне расхвальваць. Я нават не адразу сцяміла з якой нагоды. У выніку я даведалася, што мой сціплаваты постик апублікаваны ледзь не на самым вядомым сайце Беларусі і сабраў кучу абураных каментароў. Яшчэ старшыня сказаў, што таксі чакаюць вялікія непрыемнасці ад яго асабіста.

Што будзе далей — не ведаю. Старшыня сказаў, што буду ездзіць на сац.таксi ўжо праз некалькі дзён, але як-то стремно ездзіць у адной машыне з кіроўцам, які будзе цябе ціха ненавідзець. Але раз заварыла кашу, прыйдзецца яе есці. З ганарлівым, пераможным выглядам, вядома ж .

Эх, хочаце верце, хочаце не, але гэты пост я пісала не з мэтай сабраць прыхільнікаў і разграмiць шкоднае сац.таксi ў пух і прах. Проста банальна, па-бабскі, выліла душу … і неспадзявана запаліла фетиль бомбачкай, якая бахнула прама пад коламі гэтага самага таксі. Што магу сказаць. Упс”.

Змагайцеся за свае правы, не давайце хамам i дурням сесцi вам на шыю! Хопiць трываць, мы дапаможам.

Паводле mfront.net