Сайт «Нашай Нівы» не працуе, дамен выстаўлены на аўкцыён
25 чэрвеня ў многіх карыстальнікаў перастаў адчыняцца сайт «Нашай Нівы», паведамляе Еўрарадыё.

Сайт "Нашай Нівы" / svaboda.org
Сайт nn.by не адчыняецца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах — ёсць звесткі прынамсі з Расіі ды Ізраіля.
Тым часам карыстальнікі мабільнага інтэрнэта МТС кажуць, што сайт адчыняецца і добра працуе.
Хостар «Надзейныя праграмы» паведамляе, што дамен nn.by будзе прададзены праз дабрачынны аўкцыён даменаў. Не выключана, што што ўладальнікі сайта выпадкова не працягнулі рэгістрацыю дамена.
Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» ў сацсетках пішуць, што разбіраюцца з сітуацыяй.

Сайт nn.by прададуць з аўкцыёна
