Салдаты з Уладзівастока начапілі чырвона-зялёны сцяг і заблукалі пад Мінскам

Жыхары вёскі Ельніца пад Мінскам сталі сведкамі таго, як 8 красавіка расійскія вайскоўцы заблукалі і спрабавалі знайсці дарогу. Фота салдат даслалі ў рэдакцыю Reform.by відавочцы.

Фота: reform.by

Фота: reform.by


«Сёння ў вёску Ельніца зайшлі расійскія вайскоўцы на машынах з літарай "V", расійскімі нумарамі, але з беларускім сцягам у кабіне. Замест пасёлка Сосны заехалі да нас, бо мост на рамонце, а развярнуцца на мосце, дзе траса Брэст — Масква, у іх мазгоў не хапіла. Гаворка ў салдат расійская», — расказаў мясцовы жыхар.

Фота: reform.by

Фота: reform.by


У пацвярджэнне відавочца даслаў фота, на якіх сапраўды ў адной з ваенных машын чамусьці ўсталяваны дзяржаўны беларускі чырвона-зялёны сцяжок. На аўтамабілях расійскія нумары 25-га рэгіёна (Прыморскі край). Нагадаем, воінскія часткі з Далёкага Усходу Расіі знаходзіліся пад Кіевам, дзе адбылася разня мясцовых жыхароў.

Фота: reform.by

Фота: reform.by


Што было з расійскімі ваеннымі далей, чытач не паведамляе.