Салігорскі шахцёр Алег Кудзёлка, які летась адмовіўся выходзіць з рудніка, затрыманы ў ДАІ
Алег Кудзёлка, шахцёр з 4РУ, які ў верасні 2020 года адмовіўся падымацца на паверхню, сёння быў затрыманы ў ДАІ, куды прыехаў для абмену правоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне звязана з
адміністрацыйнай справай. Родныя Алега спрабуюць атрымаць інфармацыю, але
міліцыянты не называюць канкрэтную прычыну затрымання.
Летась у верасні Алег Кудзёлка ў знак пратэсту
адмовіўся выходзіць на паверхню пасля змены. Ён перадаў запіску, у якой
паведаміў, што далучаецца да патрабаванняў страйкама і адмаўляецца пакідаць
руднік да іх выканання. Сярод яго патрабаванняў былі адстаўка гендырэктара «Беларуськалія», вызваленне зняволеных членаў страйкама, адмена
рашэння па звальненні страйкоўцаў, спыненне гвалту да пратэстоўцаў з боку
супрацоўнікаў сілавых структур.
Праз некалькі гадзін яго вывелі на паверхню.