Самасуд па-вясковаму: мужчына павесіў шчанюка на дрэве
Дачка Ірыны Новікавай з Асіповічаў узімку прынесла да дому
маленькага шчанюка – Моцю. Адзін з вяскоўцаў забіў яе, бо жывёла
"прычыняла клопаты". Жахлівую гісторыю распавёў Белсат.
У спадарыні Ірыны ўжо быў вялікі сабака, але яна пашкадавала Моцю, на вуліцы было вельмі халадно і шчанюк бы там папросту загінуў. Але маленькі сабака не ўжыўся з вялікім, і праз пару месяцаў Ірына завезла Моцю на лецішча ў вёску Малоціна. Спадарыня Новікава распавяла, што наведвала Моцю некалькі разоў на тыдзень, але аднойчы сабака не прыйшоў сустракаць яе. Ад сваёй дачкі жанчына даведалася, што адзін з вяскоўцаў забіў Моцю, нібы, жывёла прычыняла клопаты. Пры гэтым, жыхары вёскі нікуды афіцыйна не скардзіліся на паводзіны сабака.
Па выніках разбору ў справе забойства Моці вінаватыя абодва бакі: ягоная гаспадыня парушыла правілы ўтрымання хатняе жывёлы, а вясковец не меў аніякага права здзейсняць над жывёлаю самасуд. Так вырашыў суд.
Ірыне было вынесена адміністрацыйнае папярэджанне. Мясцоваму ж жыхару Мікалаю, які і забіў сабаку, паграже штарф альбо адміністрацыйны арышт
Сам вясковец не бачыць нічога дрэннага ў сваім учынку.