Самыя ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы Беларусі могуць перавесці ў разрад СМІ
Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Шадко. Паводле яго слоў, створаная рабочая група з прадстаўнікоў "зацікаўленых ведамстваў".

"Прапануем ўнесці шэраг зменаў у закон аб СМІ, у адпаведнасці з якім найбольш папулярныя і ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы трапяць у разрад СМІ і будуць несці адказнасць перад законам за распаўсюд любой інфармацыі — аж да адклікання рэгістрацыі", — цытуе словы намесніка міністра БЕЛТА.
Як адзначае "Наша ніва", на сённяшні дзень рэсурсы кшталту Tut.by і Onliner.by існуюць у прававой лакуне: яны фармальна не лічацца СМІ, хоць іх інфармацыйныя часткі даўно стала самымі ўплывовымі медыйнымі трыбунамі.
Фота — Fotolia