«Сапраўдны напад». У Брэсце ва ўласнай кватэры затрымалі анархіста Аляксандра Казлянку
А 9-й раніцы кіраўніку юрыдычнай службы арганізацыі «За свой горад» Валянціну Лазарэнкаву патэлефанаваў брат Аляксандра Зміцер. Ён паведаміў, што ў іх доме адбыўся ператрус.

Зміцер і Аляксандр Казлянкі
«Гэта быў сапраўдны напад. Зміцера Казлянку паклалі тварам у
падлогу, а Аляксандра затрымалі. Дзе ён зараз — невядома. Таксама забралі
тэхніку і тэлефоны. Яго абвінавацілі ва ўжыванні ды распаўсюдзе наркотыкаў. Але
гэта смешна.
Аляксандра ведаю 15 гадоў — ён вядзе здаровы лад жыцця. Гэта
не першае ўварванне сілавікоў у кватэру Казлянкаў, але гэтым разам было
настолькі жорстка, што бацькам Аляксандра прыйшлося выклікаць хуткую», — распавёў «Белсату» Валянцін Лазарэнкаў.