Савецкая гісторыя
Тэлеканал «Белсат» паказаў сенсацыйны дакументальны фільм «Савецкая гісторыя». Стужка распавядае пра камуністычныя злачынствы на тэрыторыі былога СССР.
Тэлеканал «Белсат» паказаў сенсацыйны дакументальны фільм «Савецкая гісторыя». Стужка распавядае пра камуністычныя злачынствы на тэрыторыі былога
СССР.
«Савецкая гісторыя» («The Soviet story»), створаная латвійскім рэжысёрам Эдвінасам Шнорэ, распавядае пра Галадамор на Украіне (1932–1933), катынскі
расстрэл (1940), цесную супрацу НКВД і гестапа (1939–1941), масавыя дэпартацыі ўглыб Савецкага Саюза пасля другой сусветнай вайны, медычныя эксперыменты на зняволеных ГУЛАГу ды інш. Фільм
здымалі 2 гады, а збор матэрыялаў да стужкі заняў больш за 10 гадоў. У фільме выкарыстоўваюцца як унікальныя архіўныя дакументальныя матэрыялы, так і інтэрв’ю ахвяр злачынстваў, якім удалося
выжыць, ды гутаркі з вядомымі асобамі. Сярод апошніх — прафесар Норман Дэйвіс, Міхаіл Гарбачоў, Уладзімір Букоўскі, Віктар Сувораў, а таксама дэпутаты Еўрапейскага парламента.