Сэлфі Незалежнасці набліжаецца да кульмінацыі

У Менску падыходзіць да кульмінацыі марафон «Сэлфі Незалежнасці», распачаты сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам у лютым гэтага года як зваротны адлік да 100-годдзя БНР.

1521531915_27337106_1935315853451162_2667826098032245309_n.jpg

Кожны дзень а 18-й гадзіне (у гонар падзеяў 1918-га года) актывісты фатаграфуюцца ля дамоў па Праспекце Незалежнасці з адпаведнымі нумарамі — і праводзяць віктарыну з прызамі на тэму гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

1521531926_29386505_1641892159230591_3605682232481546240_n.jpg

20 сакавіка актывісты розных партыяў і рухаў збіраюцца на Сэлфі Незалежнасці а 18.00 ля Чырвонага касцёла, 21 сакавіка — ля Галоўнага корпуса БДУ, 22 сакавіка — у гандлёвым цэнтры «Сталіца».
Паводле bchd.info