Севярынцы адчынілі беларускую інтэрнэт-краму Kroplia.by

Воля і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму «Кропля.бай», заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.

1518693615_28109237_1434300426680433_1024101676_n.png

У Kroplia.by можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай. Таксама Kroplia.by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, “Беларускую хрысціянскую азбуку”, “Хронікі Нарніі”, энцыклапедыю “Люблю Беларусь”, “Беларусалім” ды іншыя), і дыскі серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”.
Аўтар ідэі, Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, распавядае:
— Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расеі, радзей з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцы. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё-такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць.
— Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі “Сымбаль.бай” — цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — кажа Павел Севярынец. — Таму для нас Kroplia.by —— хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал Krynica.info.
bchd.info