Што я ведаю пра Еўропу?
Клуб еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях АМО (Чэхія) і
ПАГА “Рух “За Свабоду арганізуюць восьмы рэспубліканскі конкурс школьных каманд на веданне Еўрапейскага саюза.
Да ўдзелу ў конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?» запрашаюцца ў першую чаргу настаўнікі, зацікаўленыя ў актуалізацыі ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы.
Конкурс прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фіналу можа быць выкарыстана
настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да
сваёй краіны.
Жадаючыя паўдзельнічаць мусяць да 21 кастрычніка даслаць выкананыя заданні адборачнага тура на электроны адрас: іgken@maіl.ru, а таксама пазначыць: мясцовасць, навучальную ўстанову,
кіраўніка каманды, узрост удзельнікаў каманды, кантакты (мабільны тэлефон і е-maіl).
Конкурс 2011 года будзе праходзіць у два этапы: паўфінал (пісьмовы адборачны тур) і фінал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).
Каманды-пераможцы адборачнага тура будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка. Яны паедуць на фінальную гульню ў Вільню ў апошнія выходныя лістапада або першыя выходныя снежня.
Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі фіналу павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3
свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі. Усе каманды-ўдзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.
Паводле інфармацыі Руху “За Свабоду