Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»

У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна — у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.



shved_desant.jpg

— Калі 800 шведскіх мішак летам «заляцелі» у Беларусь, Лукашэнка быў раз'юшаны і папракаў у тым, што яны незаконна перасеклі мяжу дзяржавы. Іх затрымлівалі і вазілі ў аддзяленні міліцыі. Таму мы збіраемся даслаць мішак ў бандэролях, але зноў — з патрабаваннямі выканання правоў чалавека, асабліва свабоды сходаў і асацыяцый, проста Лукашэнку і яго сябрам, — кажа Марцін Уггла, старшыня Östgruppen. — У Швецыі летняя акцыя выклікала даволі шмат крытыкі, а ў Беларусі яна была сустрэтая пазітыўна многімі актывістамі. Мы сваёй акцыяй хочам выказаць сваю падтрымку беларусам, якія працуюць на дэмакратызацыю сваёй краіны.


Акцыя будзе праводзіцца ў з цэнтры Стакгольма 10 лістапада, пачатак у 12:00. Удзельнікі прывязуць з сабой мішак, а арганізатары дадуць ім адрасы атрымальнікаў з Беларусі.