Сілавікі атачылі амбасаду Швецыі

Сілавікі «штурмуюць» амбасада Швецыі ў Менску. Побач дзяжураць ціхары, перадае Белсат. Міліцыя палюе на ўдзельніка пратэстаў, які забег у амбасаду, каб папрасіць там прытулку. Беларус, які разам з бацькам трапіў на тэрыторыю амбасады Швецыі запісаў відэа і кажа, што за іх роднымі і дзецьмі сачылі.

xxl.jpeg


На тэрыторыі амбасады Швецыі ў Мінску зараз знаходзіцца жыхар Віцебску Уладзіслаў Кузнечык разам з бацькам Віталём.
Паводле яго, іх спрабавалі затрымаць на акцыі 6 верасня ў Віцебску, пырснулі ў вочы слезацечным газам, білі дубінкамі. Сын здолеў вызваліць бацьку, але, баючыся пераследу, Кузнечыкі чатыры дні хаваліся.
Сёння яны паспрабавалі патрапіць у амбасаду Швецыі ў Мінску, каб папрасіць прытулку. Паколькі іх не пусцілі, яны пераскочылі праз плот на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва.
Зараз, як распавёў Уладзіслаў Кузнечык, сілавікі атачылі амбасаду і чакаюць выдачы ўцекачоў.