Сілавікі прыйшлі з ператрусам да салігорскага актывіста Паўла Батуева
У Салігорску сілавікі зладзілі ператрусы ў Паўла Батуева. Актывіста затрымалі, паведамілі праваабаронцы.

Паўла Батуева затрымалі супрацоўнікі з Мінску, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Затым яго павезлі на вобшук у хату бацькі, дзе ён жыў апошнім часам. Пасля заканчэння гэтага вобшуку Паўла павезлі на другі вобшук у яго асноўную кватэру.
У межах якой справы затрыманы Павел Батуеў, пакуль невядома.