Сябры Руху "За Свабоду" адзначылі 130-годдзе Уладзіслава Галубка

Святочнае мерапрыемства адбылося на малой радзіме Уладзіслава Галубка ў вёсцы Лясная, што ў Баранавіцкім раёне. Да помніка вядомага беларускага драматурга ўсклалі кветкі.


Праведаць мясціны Галубка і аддаць яму даніну павагі прыехалі прыхільнікі яго творчасці не толькі з Баранавічаў, але і госці з Мінска.


Удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да помніка Галубка, а барды зладзілі ў гонар драматурга невялічкі канцэрт. Мясцовыя паэты пачыталі вершы. Свае творы Уладзіславу Галубку прысвяцілі Алесь Белы і
Раіса Раманчук з Баранавічаў.



Святочнае мерапрыемства адбылося на малой радзіме Уладзіслава Галубка ў вёсцы Лясная, што ў Баранавіцкім раёне. Да помніка вядомага беларускага драматурга ўсклалі кветкі.

Праведаць мясціны Галубка і аддаць яму даніну павагі прыехалі прыхільнікі яго творчасці не толькі з Баранавічаў, але і госці з Мінска.

Удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да помніка Галубка, а барды зладзілі ў гонар драматурга невялічкі канцэрт. Мясцовыя паэты пачыталі вершы. Свае творы Уладзіславу Галубку прысвяцілі Алесь Белы і Раіса Раманчук з Баранавічаў.

"Усё прайшло шчыра і натхнёна. Мы ўзрадаваліся, калі ўбачылі вуліцу Галубка. Ведаем, што ў ляснянскай школе створаны музей славутага земляка, ёсць вучнёўскі аматарскі тэатр імя Галубка", — адзначыў актывіст старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца.

Вядомы беларускі драматург, першы народны артыст БССР Уладзіслаў Галубок нарадзіўся 15 мая ў 1882 годзе ў вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна. Там, у 1990 годзе побач з чыгуначнай станцыяй сябры ТБМ усталявалі памятны валун з шыльдай у гонар бацькі вандроўнага тэатра.
 

Навіны Руху "За Свабоду"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: