Сярэдні чэк беларуса ў крамах Вільні — ад 140 да 250 еўраў
У 2014 годзе ў Літве пабывала 468 тысяч беларусаў.
Зразумела, што большасць з іх не толькі наведвала музеі і гарадскія славутасці, але і прайшлося па крамах. Кіраўнік віленскага гандлёва-забаўляльнага комплексу "Акропаліс"
Чэславас Урбанавічус у інтэрв'ю Deutsche Welle распавёў, колькі беларусаў звычайна наведваюць цэнтр:
"Доля краін СНД складае ў нас блізу 5% усіх наведвальнікаў. Большасць з іх — госці з Беларусі. Кожны беларус траціць на пакупкі і паслугі ў сярэднім ад 200 да 250
еўраў".
Генеральны дырэктар гандлёвага цэнтра "Озас" Інга Навіцкайтэ кажа, што доля беларускіх пакупнікоў у іх складае 7-8%. Сярод замежнікаў амаль 87% — госці з Беларусі. А сярэдні чэк складае ад 140 да 160 еўраў.
Прычынай такой высокай долі пакупнікоў з Беларусі, мяркуюць кіраўнікі гандлёвых цэнтраў, стала павелічэнне колькасці расійскамоўных супрацоўнікаў і наладжаны рух маршрутных таксі з аўтобусных і
чыгуначных вакзалаў.
Разам з тым дырэктар сеткі гандлёвых цэнтраў Akropolis LT Рэмігіюс Вейкалас дадае, што апошнім часам колькасць пакупнікоў з нашай краіны пачала зніжацца:
"Летась колькасць пакупнікоў з Расіі зменшылася на траціну, з Беларусі — на чвэрць", — заявіў ён. На думку Вейкаласа, прычынай стала дэвальвацыя ў Беларусі і Расіі.
Разам з тым, беларусы пачалі вяртаць больш tax free. Паводле звестак Global Blue Lietuva, якая займаецца паслугамі па вяртанню ПДВ у Літве, колькасць заявак беларусаў у параўнанні з мінулым
годам вырасла на 5%.
"Беларусы часцей за іншых карыстаюцца паслугай у вяртанні падатку на даданую вартасць (ПДВ), — распавядае дырэктар кампаніі Global Blue Lietuva Дэнісас Грынявічус. - У 2014 годзе
амаль 74% ад агульнай колькасці заявак у вяртанні ПДВ належала беларусам, больш за 18 адсоткаў - расіянам. Госці з Беларусі робяць пакупкі ў сярэднім на суму ў 149 еўраў, расіяне — на 200 еўраў".
Deutsche Welle