Сяргей Навумчык: «А вакол за гэтым з алімпійскім спакоем назіраюць сілавікі»
«Бог (ці Алах) няроўна дзеліць», — разважае ў сваім тэлеграм-канале Сяргей Навумчык
— Мігранты ламаюць беларускі памежных пункт, выдзіраюць плітку і кідаюць яе (а таксама шумавыя гранаты) у польскіх памежнікаў. За мігрантамі — з алімпійскім спакоем стаяць лукашысцкія сілавікі, не ўмешваюцца.
А цяпер уявіце, што Дом ураду... не, Дом ураду — помнік архітэктуры, — Палац рэспублікі, дзе знаходзіцца Лукашэнка са сваімі церцелямі і качанавымі, атачылі некалькі тысяч беларусаў, яны ламаюць плітку, кідаюць яе ў будынак, у іх — шумавыя гранаты, яны вось-вось пойдуць на штурм, — а вакол лукашысцкія сілавікі з алімпійскім спакоем назіраюць за гэтым сюжэтам…