Сяргея Пятрухіна знялі з аўтобуса на мяжы з Літвой
Берасцейскага актывіста і блогера, праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода, знялі з аўтобуса на мяжы з Літвой.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў актывіст Аляксандр Кабанаў.
«Пятрухіна знялі з аўтобуса пры перасячэньні мяжы з Літвой. Аказваецца, Ленінскае РАУС Брэста супраць дадзеных перасоўванняў. У наш час подласць, нізасць, тупасць вельмі важная для прасоўвання па кар'ернай лесвiцы, праўда, кіраўніцтва гэтага, ды і не толькі гэтага, РАУС?», — пракаментаваў здарэнне актывіст.