Севярынец атрымаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі

Сустаршыня БХД, палітвязень Павал Севярынец, які адбывае трохгадовае пакаранне за плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, атрымаў больш за 2 тысячы лістоў.  



3ba32_w600h500.jpg

Павел Севярынец на хіміі. Фота telegraf.by
Большасць лістоў — з беларускіх рэгіёнаў. Кожны другі з іх — з Менску, кожны 10-ы з-за мяжы. Такое аблічча сёння беларускай салідарнасці. Больш за палову лістоў беларускамоўныя.

«Падчас мінулай хіміі у 2005–2007 гадах за ўвесь тэрмін мне прыйшло 1850 лістоў. Зараз — ужо больш за 2 тыс. Выснова: беларуская салідарнасць расце, — кажа Павал Севярынец. — Але сёння яна значна больш патрэбна тым, хто знаходзіцца ў турмах: Змітру Дашкевічу, Міколу Статкевічу, Яўгену Васьковічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Аўтуховічу, Алесю Бяляцкаму і астатнім.  Стараюся адказаць кожнаму, таму часцяком атрымліваецца спазненне на некалькі месяцаў. Вельмі ўдзячны беларусам: такая колькасць лістоў робіць уражанне на ахову ды хімікаў і сведчыць — Беларусь жыве!».
ПаводлеПрэсавай службы БХД