Сёння 180-я гадавіна з дня нараджэння Віктара Каліноўскага

Сёння, 21 красавіка, 180-я гадавіна нараджэння Віктара Каліноўскага. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага нарадзіўся 21 сакавіка ў 1833 годзе ў вёсцы Мастаўляны, што на Беласточчыне. Паміж братамі была 5-гадовая розніца.



kalinou.jpg

Гісторык, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч упэўнены, што Віктар Каліноўскі таксама павінен шанавацца ўсім беларускім народам:

Віктар Каліноўскіадзін з забытых героеў Беларусі. Ён не праславіўся так, як ягоны брат, таму што ён не прыняў удзел у гэтым паўстанні, ён проста памёр, не дажыў да гэтага паўстання. Але тое, што ён працаваў на яго, працаваў на свабоду народаў, тое, што ён уплываў на фармаванне светапогляду свайго братагэта несумненна. І таму ён шануецца ў памяці свядомых беларусаў, памяці інтэлігентных беларусаў. А павінен шанавацца ў памяці і ўсяго беларускага народу,адзначыўАлесь Краўцэвіч.

Віктар Каліноўскі сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў з польскамоўнай газетай «Słowo». Восенню 1862 года захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губерні, дзе і памёр.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя