Сёння — Міжнародны дзень пісьменніка
Рашэнне пра адзначэнне 3 сакавіка Міжнароднага дня пісьменніка прыняў у 1986 годзе 48 кангрэс ПЭН-клубу. За 23 гады існавання гэтай даты ў многіх краінах склаліся традыцыі яе святкавання.
ПЭН-клуб быў заснаваны ў 1921 годзе. Назва арганізацыі складзена з першых літар англійскіх слоў Poets (паэты), Playwrights (драматургі), Essayists (эсэіст, очеркисты), Editors (рэдактары) і
Novelists (раманіст).
ПЭН-клуб (PEN International) — гэта міжнароднае аб'яднанне пісьменнікаў, якое"выступае ў абарону прынцыпаў свабоды інфармацыі ўнутры кожнай краіны і паміж усімі краінамі,
яго сябры абавязваюцца выступаць супраць падаўлення свабоды слова ў любой яе форме ў тых краінах і грамадствах, да якіх яны належаць, а таксама ва ўсім свеце, калі гэта ўяўляецца магчымым. ПЭН-клуб
выступае ў абарону свабоды друку і супраць адвольнага ўжывання цэнзуры ў мірны час".
Існуе 80 нацыянальных цэнтраў ПЭН-клубу ў 60 краінах свету, якія працуюць па ўласных праграмам. Раз у год цэнтры пасылаюць сваіх прадстаўнікоў на міжнародны кангрэс ПЭН-клубу. Кангрэсы праводзяцца па чарзе ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы.
Беларускі ПЭН-цэнтр быў створаны ў лістападзе 1989 года Аргкамітэтам, у які ўваходзілі дваццаць вядомых пісьменнікаў, у маі 1990 года Беларускі ПЭН быў прыняты ў Сусветную асацыяцыю пісьменнікаў "Міжнародны ПЭН-клуб" на Сусветным Кангрэсе.
НЧ віншуе усіх беларускіх літаратараў з прафесійным святам!