Сёння праходзіць акцыя супраць гвалту ў адносінах да жанчын
Па дадзеных рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілі ў краіне сёлета, 77% жанчын ад 18 да 60 гадоў з досведам сямейнага жыцця сутыкаліся з праяўленнямі дамашняга гвалту.

Фота radiuscity.ru.
Акцыю супраць гвалту ў адносінах да жанчын праводзіць фонд ААН у галіне народанасельніцтва і ДАІ. Яна адбудзецца ў 29 гарадах краіны.
Гэта ўжо другая сумесная акцыя. Яны прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з ліквідацыяй гвалту ў адносінах да жанчын.
Дарожныя інспектары выйдуць на дзяжурства сумесна з супрацоўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёрамі грамадскіх аб’яднанняў. Яны будуць даваць вадзіцелям белыя стужкі і сувеніры. Белая стужка азначае абяцанне не здзяйсняць, не апраўдваць і не замоўчваць аб гвалце ў адносінах да жанчын і дзяўчат.
Па дадзеных рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілі ў краіне сёлета, 77% жанчын ад 18 да 60 гадоў з досведам сямейнага жыцця сутыкаліся з праяўленнямі дамашняга гвалту.