Сёння стартуе міжнародная інтэрнэт-акцыя ў падтрымку арыштаванай у Расіі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка
Ініцыятары акцыі заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра Надзею, а таксама фота- і відэаматэрыялы на розных мовах з хэштэгам #freesavchenko.
Сёння ідзе 22-ы дзень галадоўкі, якую ўкраінская лётчыца абвясціла ў знак пратэсту супраць свайго ўтрымання пад вартай. Адвакат Саўчанкі Марк Фейгін звярнуўся да прэзідэнта Украіны з просьбай абмеркаваць сітуацыю з Надзеяй Саўчанка падчас сустрэчы ў Астане з прэзідэнтам Расіі.