Сёння беларусаў чакае «чорны Месяц»

30 кастрычніка жыхары Беларусі і астатняй Еўропы стануць сведкамі незвычайнай астранамічнай падзеі — другога маладзіка за адзін каляндарны месяц. Яго прынята называць «чорным Месяцам».




19_superlunie_zam_tutby_phsl_27092015.jpg


Два маладзіка запар  даволі рэдкая падзея, якая здараецца прыкладна раз у 32 месяцы. У гэтым кастрычніку ўсё склалася менавіта так: першы маладзік для беларусаў наступіў 1 кастрычніка ў 3.11, а другі — 30 кастрычніка ў 20.38.
Назіраць «чорны Месяц» на небе будзе складана: у момант маладзіка спадарожнік Зямлі папросту не бачны. Нагадаем, маладзік — момант, калі накіраваны да нас бок цалкам закрыты ад Сонца.
Хутчэй за ўсё, на зямныя падзеі «чорны Месяц» ніяк не паўплывае. «Давайце растлумачым: гэта маладзік, як і любая іншая астранамічная падзея, не дасць хворым вылячэння і не стане прадвеснікам канца свету», — тлумачыць аглядальнік National Geographic.
У гэтым годзе «чорны Месяц» для краін Заходняга паўшар'я выпаў на 30 верасня, у Еўропе і Афрыцы — на 30 кастрычніка, а ў Кітаі, Японіі і Аўстраліі — на 31 кастрычніка (на Хэлоўін).
Незвычайныя з'явы, звязаныя з Месяцам, нярэдка атрымліваюць выразныя мянушкі. Да прыкладу, 20 чэрвеня гэтага года беларусы маглі назіраць «сунічны Месяц» — поўня, якая супала з летнім сонцастаяннем. А 27 верасня 2015 года месячнае зацменне супала з «суперлуннем» — атрымалася эфектнае «крывавае суперлунне».
Дарэчы, бліжэйшы назіранае месяцовага зацьмення чакае нас 11 лютага 2017 года. У 03.45 па мінскім часе з-за зямной цені пацямнее край Месяца.

Паводле tut.by