Трое членаў экіпажа МКС вярнуліся на Зямлю

Касмічны апарат «Саюз МС» з трыма членамі экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі прызямліўся ў Казахстане. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на Цэнтр кіравання палётамі.

cv_9uovxeaaklom.jpg


На арбіце касманаўт Роскосмаса Анатоль Иванішын, астранаўт Jaxa Такуя Онішы і астранаўт NASA Кейтлін Рубінс выканалі 40 навуковых эксперыментаў, звязаных з уплывам умоў касмічнага асяроддзя на жывыя арганізмы і матэрыялы.
Таксама члены экіпажа МКС правялі выпрабаванні сістэмы кіравання карабля новай серыі «Саюзу МС».
На борце станцыі засталіся Сяргей Рыжыкаў, Андрэй Барысенка і Роберт Кімброу, якія прыбылі туды 21 кастрычніка.
Апошні ў гэтым годзе пілатуемы запуск касмічнага карабля на МКС намечаны на 17 лістапада.
Паводле novayagazeta.ru