Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе свой Дзень народзінаў
23 гады таму з'явілася Беларуская асацыяцыя журналістаў — недзяржаўная арганізацыя, якая аб'ядноўвае медыйшчыкаў з розных рэгіёнаў краіны.
![logo_baj_445_1_0_1.png logo_baj_445_1_0_1.png](/img/v1/images/logo_baj_445_1_0_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Свой шлях БАЖ распачаў 16 верасня 1995 года, калі група аднадумцаў сабралася ў сталічным Доме літаратара і заснавала арганізацыю, закліканую абараняць правы і законныя інтарэсы незалежных журналістаў і свабоду слова, піша сайт БАЖ.
Зараз Асацыяцыя налічвае каля 1300 сябраў з розных куткоў Беларусі і выдатна выконвае сваю першапачатковую місію.
Рэдакцыя "Новага часу" шчыра віншуе калег з Днём народзінаў БАЖ!