Сёння дзень народзінаў палітвязня Марка Антонава

Сёння, 9 лютага, свае 26-годдзе за кратамі сустракае беларускі палітвязень Марк Антонаў.

Фота з сайта politzek.me

Фота з сайта politzek.me

Марк Антонаў быў затрыманы 27 лістапада ў Брэсце па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня.
Цяпер хлопец ўтрымліваецца ў брэсцкім СІЗА-7. Яго абвінавачваюць у парушэнні ч. 2. арт 293 КК РБ. Па гэтым артыкуле яму пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення.
«Новы Час» жадае Марку Антонаву найхутчэйшага вызвалення і шчаслівага жыцця ў вольнай дэмакратычнай Беларусі!
Вы можаце падтрымаць вязня лістом ці паштоўкай па адрасе: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Марку Аляксандравічу Антонаву.