Сёння дзень памяці ахвяр Халакоста

Ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адзначаць гэты сумны дзень. Халакост пачаўся з пагромаў габрэйскіх кварталаў у 1938 годзе. Адказная за гэтае злачынства — нацысцкая Германія. Паглядзіце, дзе можна будзе ўшанаваць памяць.

halakost2.jpg

Сёлета Дзень памяці пакутнікаў і герояў Галакосту будзе адзначацца зь вечара панядзелка 17 красавіка па аўторак 18 красавіка 2023 году. Афіцыйная цырымонія адкрыцьця Дня памяці ахвяраў Галакосту адбудзецца ў панядзелак 17 красавіка ў 20:00 у Інстытуце Яд Вашэм у Ерусаліме, піша «Сваб*да».
Цэнтральная тэма Дня памяці ахвяр Галакосту: «Габрэйскі супраціў падчас Галакосту: 80-годдзе паўстаньня ў Варшаўскім гета».
Прэзыдэнт Ізраіля Ісак Герцаг і прэм’ер-міністар Яго Біньямін Нетаньягу выступяць з прамовай на цырымоніі. Старшыня Яд Вашэм Дані Даян запаліць факел памяці. Выступяць таксама людзі, якія выжылі падчас Галакосту.
Жалобныя цырымоніі пройдуць і ў іншых краінах.

halakost1.jpg

Да гэтага дня ў Менску на вуліцы Шорнай, дом 20 17 красавіка а 18.00 адкрыецца выстава пра ўраджэнца Беларусі Рафаэля Лемкіна, аўтара праекта канвэнцыі ААН аб генацыдзе. 18 красавіка ў Менску пройдзе акцыя памяці пакутнікаў і герояў Галакосту.

Пачатак Галакосту

У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году ў Бэрліне і іншых гарадах Нямеччыны, а таксама ў акупаваных Судэтах і анэксаванай Аўстрыі прайшлі габрэйскія пагромы. Пазьней гэтыя падзеі назвалі «Крыштальнай ноччу» — з прычыны аскепкаў шкла тысячаў вітрынаў, выбітых у ятках і крамах, якія належалі габрэям. Гэта быў пачатак Галакосту.
Ва ўсходніх раёнах Беларусі падчас вайны былі адным з месцаў, дзе пачынаўся генацыд габрэяў. Габрэяў у Беларусі падчас акуапцыі сялілі ў гета ў розных гарадах, якія потым нацысты мэтадычна зьнішчалі.
Да Другой усясьветнай вайны ў Беларусі пражывала каля 900 тысяч габрэяў. За гады акупацыі нацысты зьнішчылі тут каля 800 тысяч беларускіх і 50 тысяч эўрапейскіх габрэяў.

Менскае гета — другое па велічыні ў былым СССР

На тэрыторыі Беларусі было створана 250 гета. У самым буйным — Менскім — загінула больш за 100 тысяч чалавек. Яно было адным з самых буйных ва ўсёй Эўропе, на акупаванай тэрыторыі СССР займала другое месца па колькасьці вязьняў пасьля Львоўскага, якое налічвала 136 тысяч чалавек.На тэрыторыі Менскага гета ў жывых засталося толькі 13 чалавек, якія некалькі месяцаў хаваліся ў сутарэньні дома каля габрэйскіх могілак на вуліцы Сухой і змаглі выйсьці са сховішча толькі ў дзень вызваленьня Менску ў ліпені 1944 году.

halakost3.jpg

У Беларусі няма ні музэю Галакосту, ні музэю Менскага гета

У жніўні 1946 году ў Менску быў узьведзены першы ў СССР помнік загінулым габрэям «Яма» з надпісам на ідыш «Габрэям — ахвярам нацызму». У ліпені 2000 году зьявілася скульптурная кампазыцыя «Менскае гета». Пачалі зьяўляцца мэмарыяльныя знакі, невялікія помнікі па ўсёй Беларусі. Але сапраўднага, паўнавартаснага музэю, прысьвечанага ахвярам Галакосту, у Беларусі няма.
Тое, што ў Варшаўскім гета ў красавіку 1943 году было паўстаньне, вядома ўсяму сьвету. У Варшаве ёсьць шыкоўны асобны музэй Варшаўскага паўстаньня. А што былі паўстаньні ў многіх беларускіх гета ў 1942 годзе, амаль ніхто ня ведае! Пра гэта ня пішуць у падручніках», — скрушна разважае прафэсар Ёфэ.
Паўстаньні і масавыя ўцёкі з гета былі ў Клецку, Нясьвіжы, Міры, Лахве, Кобрыні, Наваградку, Глыбокім.