Сёння канцэрт Змітра Вайцюшкевіча памяці Алеся Чаркашына

Сёння, 30 жніўня, у актавай зале мінскай сярэдняй школы №48 (побач з праспектам Пераможцаў, прыпынак «Камсамольскае возера») пройдзе канцэрт вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча.

2g50qosx8d4.jpg


Канцэрт прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, верніка і барда, капелана беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які загінуў год таму. Мерапрыемства пройдзе ў рамках сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў дэпутата па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 Марыны Хоміч.
Праграма творчай сустрэчы будзе складацца з лепшых песень Змітра Вайцюшкевіча, прагучаць таксама творы са шматлікіх праектаў музыкі, прысвечаных каханню, роднаму краю і ўсім шчырым беларусам.
Нагадаем, 10 жніўня 2015 года Алесь Чаркашын быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай на Данбасе, а 28 жніўня памёр ад ранаў. Падчас канцэрта можна будзе зрабіць ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які плануецца адкрыць на могілках пад Берасцем на дзень нараджэння Алеся 27 верасня.
Ахвярваць на помнік можна праз картку «Беларусбанк»:нумар карткі: 9112 0001 5805 4367,тэрмін дзеяння: 09/20,уладальнік: Чаркашын Ігар Мікалаевіч (блат Алеся).
З праектам помніка, на які збіраюцца грошы, можна пазнаёміцца тут.


Зміцер Вайцюшкевіч

Зміцер Вайцюшкевіч


Калі: 30 жніўня, 17.30. Уваход вольны. Дзе: Мінск, вул. Тарханава 14, актавая зала сярэдняй школы №14. Арганізатар: Марына Хоміч, кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе №104. Як дабрацца: ад станцыі метро «Няміга» (прыпынак «Палац спорту») на аўтобусах № 1, 73, 91 да прыпынку «Камсамольскае возера», а далей пехатою ў СШ №48 (вул. Тарханава 14).


tarhanava.jpg


Вядомы Алесь Чаркашын таксама як аўтар і выканаўца патрыятычных песень уласнага аўтарства. Прадстаўляем кліп Антося Цялежнікава на песню «Не здавайся!».


artsiadziba.by