Сёння павінны выйсці актывісты салігорскага стачкама, але ім далі яшчэ па 15 сутак
Сябры і паплечнікі збіраюцца сустрэць сёння на волі Сяргея Чаркасава, Паўла Пучэню і Юрыя Корзуна аднак ім паведамляюць, што ў ІЧУ Старых Дарог і Любані, дзе атывісты адбывалі пакаранне, іх няма. Кажуць іх перавезлі ў Салігорск.
Пазней высветлілася, што усім пром дадалі па 15 сутак. Тэрмін зняволеньня вырашаў намеснік старшыні салігорскай міліцыі Сяргей Салавей, а вырак агучвалі "суддзі" Блоцкі і Рабы.
Вось такая дробная помста.