Сёння ў Беларусі можна будзе пабачыць «крывавы Месяц»
У панядзелак, 7 жніўня, у Беларусі можна будзе пабачыць месяцовае зацьменне.
![Фота download-wallpaper.net Фота download-wallpaper.net](/img/v1/images/goroda_luna_pejzazh_zakat_14113.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зацменне чакаецца ўвечары, калі цень Зямлі часткова накрые спадарожнік нашай планеты. Атрымаецца візуальны эфект — “крывавы Месяц”. Як адзначае тэлеканал АНТ, беларусы змогуць яе пабачыць ужо ў 20.23, а максімальны эфект будзе даступны ў 21.20. Спадарожнік Зямлі стане звычайным пасля 22-й гадзіны.
Дарэчы, метэаролагі папярэджваюць, што з-за гэтай прыроднай з’явы самаадчуванне некаторых людзей можа пагоршыцца.
А 21 жніўня адбудзецца поўнае зацьменне Сонца.