СК пацвердзіў узбуджэнне крымінальнай справы за графіці і затрыманне трох падазраваных

Следчы камітэт пацвердзіў TUT.BY затрыманне трох чалавек, якія падазраюцца паводле артыкула аб пашкоджанні маёмасці.

000134_475071.jpg

sk.gov.by


"У рамках расследавання крымінальнай справы па артыкуле 341 прызначаная лінгвістычная экспертыза — мы чакаем яе вынікаў, праведзены шэраг аглядаў, канфіскаваныя рэчавыя доказы, расследаванне працягваецца. Некаторы час таму было затрымана тры чалавекі, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства",
— сказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова.На днях стала вядома, што ў Мінску затрымалі двух анархістаў, Дзмітрыя Паліенку і Яўгена Чуліцкага. У панядзелак раніцай, 21 студзеня, у іх дома прайшлі ператрусы. У дачыненні да актывістаў узбуджана крымінальная справа па арт. 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці). Паводле папярэдняй інфармацыі, былога палітвязня Дзмітрыя Паліенку з сябрамі абвінавачваюць у тым, што яны нібыта 22 снежня мінулага года нанеслі графіці "Менты забіваюць людзей" на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай. Пазней праваабаронцам стала вядома пра затрыманне сяброўкі Паліенкі Анастасіі Гусевай. Яна верагодна з'яўляецца трэцяй падазраванай па справе.
spring96.org