Супраць Паліенкі распачата новая крымінальная справа?

Зміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Супраць іх распачата крымінальная справа па арт. 341 КК РБ ("Апаганьванне збудаванняў і сапсаванне маёмасці"). 

46915764_757137924637804_617618461828317184_n_1_1.jpg


Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае грамадскія работы або штраф, або арышт на тэрмін да 3 месяцаў.
Зміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі былі затрыманыя зранку 21 студзеня. У іх дома прайшлі ператрусы. Цэлы дзень іх месцазнаходжанне было невядома.
Вячаслаў Касінераў паведаміў news.tut.by, што прычынай затрымання стала графіці, якое анархісты яшчэ 22 снежня мінулага года нанеслі на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай.
— У ІЧУ ў рамках крымінальнага пераследу хлопцы, мабыць, правядуць бліжэйшыя трое сутак. Па заканчэнні гэтага часу ім абавязаныя прад'явіць абвінавачанне ці адпусціць, спыніўшы справу ці пакінуўшы ў якасці сведак або падазраваных, — распавёў Касінераў.
Пазней праваабаронцы з цэнтра "Вясна" паведамілі, што з учорашняга дня няма сувязі з сяброўкай Паліенкі, Настай Гусевай. Верагодна, яна таксама затрыманая і з'яўляецца трэцяй падазраванай па справе — менавіта столькі чалавек і фігуруе ў справе.