СК скончыў праверку па факце смерці Мікіты Крыўцова

Пра гэта піша «Свабода».

photo_2021_03_17_18_54_51.jpg

Следчы камітэт скончыў праверку па факце смерці футбольнага фаната з Маладзечна​ Мікіты Крыўцова, які знік 12 жніўня 2020 года і якога знайшлі павешаным у мінскім лесапарку.
Паводле СК, характар траўм, паказанні сведак і запісы камэр відэаназірання паказваюць на тое, што гэта было самагубства, таму крымінальнай справы не будзе.
У жніўні 2020 года Следчы камітэт заяўляў, што на карысць версіі аб самагубстве сведчыць тое, што Мікіта Крыўцоў не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту.
У верасні «Наша Ніва» апублікавала сваё расследаванне смерці Мікіты Крыўцова, якога знайшлі павешаным пасля акцыі пратэсту 9 жніўня. У гэтай інфармацыі выданне спасылалася на сяброў загінулага.
9 жніўня ў Маладэчне мужчына стаяў насупраць ланцуга сілавікоў з бел-чырвона-белым сцягам. На наступны дзень ён быў ужо ў Минску, уцёк ад сілавікоў, вяртаўся ў Жодзіна. 11 жніўня яшчэ выходзіў на сувязь, 12-га — ужо не. Сведка кажа, што 13-га бачыў Крыўцова жывым, але з разбітым тварам на МКАД у Мінску — той прасіў перадаць маці, што з ім усё нармальна, але днём раней яго схапілі невядомыя, трымалі ў нейкай спартыўнай залі, выкінулі на наступны дзень на дарозе.
Выданне таксама здабыла фота ад чалавека, які знайшоў цела Крыўцова 22 жніўня. «На здымку відаць, што Мікіта стаіць на зямлі. Складана ўявіць, як можна скончыць жыццё самагубствам у такой позе», — пісала «Наша ніва».