Скраў даныя амаль 1,5 мільёна беларусаў і скінуў іх «экстрэмістам» — СК

Следчы камітэт паведаміў, што жыхар Віцебску здолеў скапіяваць з сістэмы даныя амаль 1,5 мільёнаў беларусаў і скінуў іх «экстрэмістам».

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo_1.jpg

Следчы камітэт сцвярджае, што 35-гадовы работнік разлікова-касавага цэнтру ў Віцебску размяшчаў у «экстрэмісцкіх» Telegram-каналах інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных праваахоўнікаў, службовых асоб і іх сваякоў, адміністраваў «экстрэмісцкі» Telegram-канал, а таксама нібыта заклікаў да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках.

Яму прад'яўлена абвінавачанне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч.3 арт.203-1, ч.2 арт.342, ч.1 арт.368, арт.369, ч.1 арт.361-1, ч.3 арт.293. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.