Случак дамогся. На этыкетках Pepsi з'явіцца беларуская мова
На этыкетках папулярнага напою Pepsi з'явіцца беларуская мова. Гэтага дамогся вядомы «моўны інспектар» Ігар Случак.

«У бліжэйшы час Pepsi Max з’явіцца з беларускамоўнай этыкеткай у гандлёвых сетках, — напісала ў фэйсбуку жонка папулярызатара мовы Аліна Нагорная. — Для іншых безалкагольных напояў пытанне аб размяшчэнні інфармацыі для спажыўца на беларускай мове таксама будзе разгледжана.
Яшчэ з 2017 года мы атрымлівалі адказы, што на этыкетках Pepsi не можа быць беларускай
мовы. Для таго, каб беларуская
мова з’явілася, нам спатрэбілася пяць гадоў».

«Моўны інспектар» Ігар Случак мае юрыдычную адукацыю. Шляхам перапіскі з дзяржаўнымі арганізацыямі і камерцыйнымі кампаніямі ён шмат гадоў намагаецца прасоўвання роднай мовы. І, як бачым, мае поспехі.