Смаргонскаму прадпрымальніку прысудзілі 2,5 гады «хіміі» за «паклёп на міліцыянераў»
Сфатаграфаваў улёткі, размясціў у сацсетках — сеў.
![200116000129_337511.jpg 200116000129_337511.jpg](/img/v1/images/200116000129_337511.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2 года і 6 месяцаў «хіміі» прысудзілі смаргонскаму прадпрымальніку Рамуальду Улану нібыта за паклёп на міліцыянераў, паведамляе «Белсат».
Напачатку восені ў Смаргоні з'явіліся ўлёткі, дзе былі
напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянераў, а таксама на ўлётках сцвярджалася,
што міліцыянеры даюць ілжывыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі,
што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы ў сацыяльнай сетцы
«Вконтакте». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянераў падалі ў суд на
прадпрымальніка.
55-гадовы Рамуальд Улан аказвае друкарскія паслугі, у ягоным
офісе ў верасні было канфіскавана 13 адзінак тэхнікі. Неабыякавыя людзі
некалькі дзён неслі прадпрымальніку тэхніку, кампʼютары і паперу, каб ён мог
працягваць дзейнасць.