СМІ: Памёр следчы, які расследаваў справы Ганчара, Захаранкі і Завадскага

Тэлеграм-канал «Кульгавы д'ябал» паведаміў, што памёр Уладзімір Чумачэнка, былы следчы пракуратуры па асабліва важных справах.

sb.by

sb.by

Чумачэнка спрычыніўся да расследавання бадай што ўсіх гучных знікненняў, у якіх грамадства бачыць палітычны след: ён расследаваў знікненні Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага. Нагадаем, што вінаватыя ў знікненні апазіцыйных палітыкаў так і не былі прыцягнутыя да адказнасці.
Праводзіў ператрус у офісе БНФ пасля «Чарнобыльскага шляху» 1996 года.
Ён жа расследаваў забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай.
У інтэрнэце ёсць узгадкі, як ён выносіў пастанаўленне аб псіхіятрычнай экспертызе сына Чаркасавай, а сваякі тады схавалі яго ад вар'ятні ў Расіі, пакуль суд не прызнаў гэтую пастанову незаконнай.
Па інфармацыі канала, Чумачэнка памёр ад праблем з сэрцам, яму было 63 гады. 
Варта адзначыць, што расследаваннем спраў знікнення апошнім часам займаўся іншы чалавек, усяго следчых змянілася некалькі.
Чумачэнка быў у складах першых следчых груп.
nn.by