Смяротны прысуд прыведзены ў выкананне ў Беларусі
У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд Віктару Паўлаву.
![cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_4.jpeg cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_4.jpeg](/img/v1/images/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_4.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд Віктару Паўлаву. Ён быў затрыманы ў студзені 2019 года па падазрэнні ў здзяйсненні забойства і крадзяжы. У ліпені 2019 года яго прысудзілі да вышэйшай меры пакарання. Вярхоўны суд у лістападзе 2019 года пакінуў прысуд у сіле.
У 2020 годзе ў Камітэт ААН па правах чалавека была пададзеная скарга ад імя Віктара Паўлава.
Нядаўна Віцебскі абласны суд нарэшце праінфармаваў сям'ю Паўлава, што смяротны прысуд быў прыведзены ў выкананне, гаворыцца ў паведамленні Камітэта ААН па правах чалавека. Камітэт у адпаведнасці са сваёй практыкай працягне разгляд справы Паўлава на адной са сваіх будучых сесій.
Паводле reform.by.