SOS: Заўтра яе заб'юць. Давайце выратуем! (Абноўлена)

Хто ведае, як яна трапіла на "Фаўну горада"? Можа трапіла ў адлоў, можа прывёў гаспадар, якому яна надакучыла. Заўтра ранкам ёй зробяць смяротную ін'екцыю, ад якой яна будзе паміраць у пакутах.

79674105_1429195430562275_5626570211898425344_n.jpg

Сабака ў вялікім стрэсе, але пры гэтым стараецца слухаць каманды, можа быць добрай ахоўніцай, а можа стаць і кампан'ёнам, калі знойдзецца дасведчаны і цярплівы гаспадар.

https://www.facebook.com/100004154945173/videos/1429196033895548/
Але калі мы зараз ёй не дапаможам, заўтра яе наогул можа не стаць. Ужо заўтра. Яна ў спісе на ўсыпленне пад №1.
ЛЮДЗІ! Калі ласка, давайце дапаможам! Запытайце сваіх сябороў і знаёмых, суседзяў і сваякоў, і абавязкова знойдзецца гаспадар для гэтай запужанай няшчаснай сабакі...
15 снежня ў 14 гадзін сабаку забралі! Дзякуй вам, людзі! Але на Гурскага яшчэ шмат жывёл, якіх не сёння-заўтра пазначаць "на ўсыпленне". Ратуйце, пакуль не позна...

Гурскага, 42. Час працы: 9-19, абед: 13-14
Патрэбна дапамога? Тэлефануйце:
+37544-750-29-07 (А1) Вайбер
+37529-860-07-82 МТС
Анжаліка.