Сотні мігрантаў пакінулі лагер і прыйшлі на пункт пропуску «Брузгі» (відэа)

Днём у панядзелак вялікая група мігрантаў з лагера на мяжы сабрала рэчы і пайшла з месца стаянкі. У іх чаце з'явіліся фота таго, як людзі збіраюць рэчы і пакідаюць лагер, піша reform.by.

screenshot_10_1.jpg

Калона рушыла да пагранпераходу Брузгі — Кузніца. З абмеркавання ў іх чатах зразумела, што яны спадзяюцца, што іх прапусцяць на пагранпункт, і Польшча адкрые ім праход. Ідэя пайсці на пункт пропуску ўзнікла ў іх пасля таго, як сёння Лукашэнка заявіў, што можа накіраваць мігрантаў у Мюнхен на самалётах.
На адным з апублікаваных каналам Breaking News відэа заўважна, што мігрантаў суправаджаюць сілавікі са зброяй.

Фота з канала Breaking News

Фота з канала Breaking News


Пазней з'явілася відэа, як калона дайшла да пункта пропуску "Брузгі".



У пункце пропуску мігранты селі на асфальт, яны абмяркоўваюць, што будуць заставацца там, пакуль Польшча не адкрые ім мяжу.