Спецназ "Днепр" затрымаў дыверсантаў з беларускімі пашпартамі
Некалькі гадзін таму, па дадзеных крыніцы Цензор.НЕТ. байцы батальёна спецназа "Днепр" затрымалі двух расійскіх дыверсантаў падчас правядзення разведкі шэрагу стратэгічных аб'ектаў на тэрыторыі Днепрапятроўскай вобласці.

Дыверсанты затрыманыя са спецыяльнай апаратурай, якая адназначна паказвае на іх прыналежнасць да разведслужбаў, паведамляе галоўны рэдактар Цензор.НЕТ. Юрый
Бутусаў у фэйсбуку.
"Іх дзеянні задакументаваныя на відэакамеру. Дыверсанты мелі пры сабе дакументы прыкрыцця — пашпарты Рэспублікі Беларусь. Абодва дыверсанта перададзеныя супрацоўнікам СБУ Днепрапятроўскай вобласці для правядзення далейшых следчых дзеянняў (в.а. прэзідэнта А.Турчынаў прызначыў новага кіраўніка СБУ вобласці, кампетэнтнага спецыяліста і патрыёта, таму ў адрозненне ад Луганска, аб'ектыўная "раскрутка" дыверсантаў будзе забяспечана, іх ніхто не выпусціць). У бліжэйшы час будзе апублікаваная больш дэталёвая інфармацыя. У фондзе Штаба нацыянальнай абароны Днепрапятроўскай вобласці рыхтуюцца да перадачы 20 тысяч долараў узнагароды за злоў дыверсантаў", — піша Юры Бутусаў.