Спецназавец, які ўцёк з часткі ў Мар'інай Горцы, затрыманы
Ваеннаслужачы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, ураджэнец Мазыра 1992 нараджэння Аляксандр Сушчык, які пакінуў размяшчэнне вайсковай часткі ноччу 3 студзеня, затрыманы ў Чэрвеньскім раёне.
З затрыманым салдатам 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Узброеных сіл, выхадцам Мазыра 1992 нараджэння Аляксандрам Сушчыкам у Чэрвеньскім РАУС працуюць следчыя і прадстаўнікі
вайсковай часткі. Высвятляюцца матывы і абставіны, па якіх малады чалавек ноччу 3 студзеня пакінуў размяшчэнне вайсковай часткі. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх
сувязей УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Данільчанка.
Паводле яго інфармацыі, Сушчык быў затрыманы ў Чэрвеньскім раёне пасля 15 гадзін 8 студзеня пасля здзяйснення крадзяжу адзення і прадуктаў харчавання ў доме ў вёсцы Скрабінка.
Сляды ўзлому выявіў гаспадар, які выклікаў міліцыю. Ён і два ўчастковыя інспектары на машынах пераследавалі чалавека, які хаваўся ў лесе, і затрымалі яго. Затрыманым аказаўся салдат, які пакінуў
вайсковую частку.
Ён быў без зброі. Пры затрыманні супраціву не аказваў, не выяўляў ніякай агрэсіі.
Пасля затрымання маладога чалавека даставілі ў Чэрвеньскі РАУС.
Нагадаем, Сушчык знік з вайсковай часткі ў Мар'інай Горцы 3 студзеня, і дагэтуль пра яго нічога не было вядома.
БелаПАН