Спявачка Lear атрымала 15 сутак арышту
Пра гэта паведамляе Фонд культурнай салідарнасці.
![photo5285526418660372881.jpg photo5285526418660372881.jpg](/img/v1/images/photo5285526418660372881.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спявачку Валерыю Суравіцкую (Lear) сёння асудзілі на 15 сутак арышту. Яна была сярод 67 затрыманых у пятніцу на канцэрце гурта «Разбітае сэрца пацана» пад Смалявічамі.
LEAR — маладая беларуская спявачка і аўтар песень, якая выконвае поп-музыку на беларускай, рускай і англійскай мовах.