Справу аб гібелі ў авіякатастрофе хакеістаў «Лакаматыва» накіравалі ў суд

Генеральная пракуратура Расіі накіравала ў суд крымінальную справу аб авіякатастрофе, у якой загінула хакейная каманда яраслаўскага «Лакаматыва». 



salei.jpg

Нагадаем, трагедыя адбылася 7 верасня 2011 года. На борце самалёта, які пацярпеў крушэнне, знаходзіліся 37 членаў хакейнай каманды «Лакаматыў», у тым ліку беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук.

Як паведаміла IТАР-ТАСС прадстаўнік Генпракуратуры Марына Грыднева, «намеснік генеральнага пракурора РФ Віктар Грынь зацвердзіў абвінаваўчае заключэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара па арганізацыі лётнай працы авіякампаніі «Як Сэрвіс» Вадзіма Цімафеева». «Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць больш за двух асоб)», — сказала яна.

«Пасля ўручэння копій абвінаваўчага заключэння крымінальная справа будзе накіравана для разгляду па сутнасці ў Яраслаўскі раённы суд Яраслаўскай вобласці», — дадала Марына Грыднева.