За "Свабоду палітвязням" – 15 сутак арышту
Актывіста і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы са Смалявічаў Андрэя Кашэўскага затрымалі яшчэ 9 кастрычніка — ён праходзіў каля ЦУМа ў Мінску ў майцы "Свабоду палітвязьням", ззаду якой змяшчаюцца іх прозвішчы.
![kasheuski1.jpg kasheuski1.jpg](/img/v1/news/full/kasheuski1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Кашэўскі. Фота “Нашай нівы”
Пасля складання трох пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт.17.1 ("дробнае хуліганства", арт.23.34 ("несанкцыянаванае масавае мерапремства") і 23.4 ("непадпарадкаваньне")) яго пакінулі да суду ў пастарунку.
10 кастрычніка ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Эдуард Якубоўскі вынес рашэнне аб арышце актывіста на 15 сутак. У знак пратэсту супраць несправядлівага судовага рашэння Андрэй Кашэўскі праводзіць акцыю маўчання.
Гэта трэцяя адміністратыўная справа супраць Кашэўскага ў гэтым годзе. Апроч гэтага Андрэя двойчы змяшчалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі.