Міхаіл Мяхедка аштрафаваны за спробу патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суду

Міхаіл Мяхедка, жыхар Мінска, які безпаспяхова спрабаваў патрапіць на прыём да старшыні Вярхоўнага суда, 13 кастрычніка быў затрыманы супрацоўнікамі аховы ў памяшканні суду і дастаўлены ў суд Ленінскага раёна Мінска. Яго звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт 23.34 КаАП РБ) і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Аляксей Камушкін.



miahedka.jpg

Супрацьстаянне спадара Мяхедкі і чыноўнікаў Вярхоўнага суда цягнецца досыць доўга: за гэты час, чалавека, які жадае аднавіць сваё канстытуцыйнае права на зварот да прэзідэнта Беларусі, двойчы накіроўвалі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінкі, затрымлівалі без складання пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні.

Гісторыя Міхаіла Мяхедкі якраз пра тое, як прэзідэнцкая адміністрацыя стварае бар'еры на шляху грамадзянаў да канстытуцыйнага правасуддзя — тым часам як старшыня КС раіць ім звяртацца да кіраўніка дзяржавы, як да аднаго з суб'ектаў, упаўнаважаных даручаць Канстытуцыйнаму суду праверку правапрымяняльнай практыкі судоў.

На жаль, і Вярхоўны суд у гэтай сітуацыі распісаўся ў поўным бяссіллі і нават болей: не можа абараніць грамадзяніна ад брутальнага пераследу сілавікоў.

Міхаіл Мяхедка намерваецца абскардзіць пастанову суду Ленінскага раёна Менска ў касацыйным парадку.


spring96.org