Спроба запалохаць
Незразумелая смерць заснавальніка і кіраўніка вядомага ў Беларусі і ў свеце інтэрнэт-сайта “Хартыя–97 Алега Бябеніна, а таксама пісьмовая пагроза на адрас намесніка галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Народная воля Святланы Калінкінай прымушаюць зрабіць выснову, што пэўныя сілы спрабуюць запалохаць незалежных беларускіх журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Незразумелая смерць заснавальніка і кіраўніка вядомага ў Беларусі і ў свеце інтэрнэт-сайта “Хартыя–97 Алега Бябеніна, а таксама пісьмовая пагроза на адрас
намесніка галоўнага рэдактара незалежнай газеты “Народная воля Святланы Калінкінай прымушаюць зрабіць выснову, што пэўныя сілы спрабуюць запалохаць незалежных беларускіх
журналістаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Гібель Бябеніна ўжо выклікала шырокі розгалас ва ўсім свеце, кіраўнікі замежных дыпламатычных ведамстваў і міжнародных арганізацыяў патрабуюць ад афіцыйнага Мінска правесці празрыстае і
аб’ектыўнае раследаванне абставін і прычын смерці журналіста.
Алега Бябеніна хавалі ў панядзелак на Усходніх могілках Мінску. Развітацца з ім прыйшлі сотні людзей — шматлікія журналісты айчынных і замежных СМІ,палітыкі і грамадскія дзеячы,
вядомыя ў краіне людзі сярод якіх былі экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Руху “За свабоду Аляксандр Мілінкевіч, лідэр
грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду! Уладзімір Някляеў. Мора кветак і вянкоў. І неразуменне таго, што ж насамрэч здарылася ў загарадным доме Алега ў вёсцы Пярхурава
Дзяржынскага раёна.
Туды Алег скіраваўся яшчэ 2 верасня на ўласным аўтамабілі. Вечарам таго ж дня журналіст планаваў з сябрамі пайсці на прэм’еру ў кінатэатр “Кастрычнік, пра што сведчылі
апошнія смс-паведамленні з Алегавага тэлефона. Потым сувязь з ім спынілася, ён перастаў адказваць на тэлефанаванні. 3 верасня занепакоеная жонка Бябеніна папрасіла сваю сястру, каб тая
з’ездзіла ў вёску і паглядзела, што да чаго. Што ўбачылі людзі ў Пярхураве, добра вядома…
Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі, прымацаванай да лесвіцы, што вядзе на другі паверх дома. Па словах прадстаўнікоў праваахоўных органаў, на шыі журналіста было толькі странгуляцыйная баразна, ніякіх
іншых пашкоджанняў на целе быццам бы не было. Як і не было слядоў барацьбы ў самой хаце. Толькі дзве пустыя пляшкі ад “Беларускага бальзаму.
Вось тут у блізкіх і сяброў загінулага пачалі ўзнікаць пытанні. Па словах патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які быў адным з першых, хто з’явіўся на месцы трагедыі,
Бебенін чалавек знаходзіўся практычна на нагах, на адной руцэ ў яго была заўважана сцёртая драпіна. Калега Саннікава Зміцер Бандарэнка дадаў, што адна нага Алега была моцна вывернутая, што магло б
мець месца, калі б той скочыў з вышыні. Але, па словах Саннікава, на лесвіцы, якая вяла на другі паверх, нельга было нават нагу паставіць, столькі там было розных рэчаў.
Да таго ж, нават судмедэкспертамі і следчымі было засведчана, што смерць наступіла ў выніку “мяккага ўдушэння. Але калі б журналіст скочыў з пятлёй на шыі, то ў яго былі б зламаны
шыйныя пазванкі, але гэтага спецыялісты не зафіксавалі. Што да пустых пляшак, то, паводле сяброў Алега, ён бы не стаў піць бальзам нават пад пісталетам, бо папросту не любіў і не ўжываў такіх напояў,
аддаваў перавагу віскі. І галоўнае, што адзначаюць амаль усе, гэта адсутнасць матыву для самагубства.
У Бябеніна, па словах рэдактара сайту “Хартыя–97 Наталлі Радзінай, на бліжэйшыя дні быў запланаваны шэраг сустрэч, Алег быў поўны планаў, толькі тыдзень таму ён
вярнуўся з Грэцыі, дзе быў у адпачынку з сям’ёй. Любіў жонку і асабліва малодшага пяцігадовага сына. Увогуле быў паспяховым і жыццярадасным чалавекам. І такі сам палезе ў пятлю? Вельмі
сумнеўна.
Гэты сумнеў яшчэ 5 верасня ў сваім блогу асэнсоўвала вядомая журналістка Святлана Калінкіна ў артыкуле “Пятля. Журналістка не выключае, што Алег Бябенін мог стаць ахвярай барацьбы
розных цэнтраў уплыву ў сілавых структурах, калі “новыя фігуры, якія занялі ключавыя пасады ў сілавых ведамствах і якім было даверана кантраляваць практычна ўсё, згубілі галовы ад
усёдазволенасці. Яшчэ не паспелі пахаваць Алега, як невядомыя кінулі ў паштовую скрыню Святланы паштоўку з пагрозай фізічнае расправы, калі яна напіша “яшчэ адзін такі
артыкул. Здарэнне з Бябеніным і пагрозы Калінкінай, як і ўзмацненне ціску на шматлікіх незалежных журналістаў і недзяржаўныя выданні, вымушаюць рабіць высновы пра спробы запалохаць
журналісцкую супольнасць напярэдадні найважнейшай электаральнай кампаніі пяцігодкі.
Эксперт Аналітычнага цэнтру “Стратэгія Валеры Карбалевіч адзначае, што пытанняў у гісторыі з Алегам Бябеніным застаецца вельмі шмат. “Напярэдадні выбараў, калі ўлады не
могуць адмыцца ад абвінавачанняў у прыналежнасці да знікненняў апазіцыйных палітыкаў, ва ўмовах вострай інфармацыйнай вайны з Расіяй палітычнаму кіраўніцтву гэты галаўны боль наўрад ці патрэбен.
Падсумоўваючы факты, можна вельмі сур’ёзна паставіцца да версіі, выказанай Святланай Калінкінай, што ў стасунках Аляксандра Лукашэнкі са сваімі спецслужбамі нешта не тое… Гэта
непрафесіяналізм ці нешта іншае? Ці кантралюе іх прэзідэнт? Ці яны вядуць сваю ўласную, аўтаномную, не да канца зразумелую гульню? — задаецца пытаннем аналітык.
Дагэтуль улады не далі адказ на пытанні, дзе аператар тэлеканалу ОРТ Дзмітрый Завадскі, які знік летам 2000 года, і што з ім насамрэч здарылася. Не раскрытыя забойствы журналістаў Веранікі Чаркасавай
і Васіля Гроднікава, хаця ўжо мінула шмат гадоў з тых трагедый. І вось цяпер Алег Бябенін…
Адсутнасць яснасці ў гэтых пытаннях не надае гонару кіраўнікам дзяржавы. А тым часам правесці аб’ектыўнае і празрыстае расследаванне гібелі Алега Бябеніна ад уладаў патрабуюць прэзідэнт
Еўрапарламента Ежы Бузэк, дакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Сініка Хурскайнен, міністэрствы замежных спраў шэрагу еўрапейскіх краін. Адкрыты ліст з нагоды гібелі журналіста 8 верасня
распаўсюдзілі прадстаўнікі “трэцяга сектару Беларусі — удзельнікі Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Заяву з нагоды гібелі журналіста ў гэты ж дзень
зрабілі ўдовы зніклых Анатоля Красоўскага Ірына і Дзмітрый Завадскага Святлана, якія таксама не вераць у самагубства Алега Бябеніна.
Зараз працягваецца судова-медычная экспертыза, вынікі якой абяцаюць давесці да ведама грамадскасці не пазней як праз месяц.