Стала вядома аб звальненні дырэктара і намесніка дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі
Дзмітрый Яцэвіч і Дзяніс Лісейчыкаў адпрацавалі ў Нацыянальным гістарычным архіве апошні дзень.
З уласных крыніц тэлеграм-каналу @by_culture стала вядома, што сёння быў апошні працоўны дзень у дырэктара і намесніка дырэктара па навуцы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Дырэктар Дзмітрый Яцэвіч узначальваў установу з 2012 года. Калегі адгукаюцца пра яго як пра таленавітага кіраўніка, добрага чалавека, які здолеў сфарміраваць выдатны калектыў. Яму не працягнулі кантракт.
Намеснік дырэктара па навуцы Дзяніс Лісейчыкаў — кандыдат гістарычных навук, вядомы даследчык гісторыі беларускага ўніяцтва — звольніўся па ўласным жаданні.