Стала вядома дата першага судовага паседжання па «справе антыфашыстаў»

Першае судовае паседжанне па «справе антыфашыстаў» адбудзецца 3 лютага ў судзе Першамайскага раёна Мінска па адрасе вул. Талбухіна, 9 (ст.м. Парк Чалюскінцаў).


Нагадаем, падставай для крымінальнага пераследу антыфашыстаў стала бойка ў тралейбусе 29 чэрвеня 2014 года на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Менску. Тады невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе. У выніку завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».
У бойцы ўдзельнічалі прадстаўнікі дзвюх фанацкіх груповак, якія ўмоўна лічацца ўльтраправымі і антыфашыстамі. Улетку 2014 года затрымалі 5 асобаў, якія падазраваліся ў прычыненні матэрыяльнай шкоды «Менсктрансу», аднак хутка ўсіх іх адпусцілі. Амаль праз два гады ў справе з’явіўся пацярпелы (які сам быў затрыманы за наркотыкі), на падставе заявы якога Бойку і Валавіку прад’явілі абвінавачанне па частцы 3 артыкула 339 КК РБ («Асабліва злоснае хуліганства»). Пазней арыштавалі і адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе Цэхановіча і Іванова.
16 жніўня на форуме «Свабоду палітзняволеным» у Менску шэраг грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў палітычных партыяў прызналі Валавіка, Бойку, Іванова і Цэхановіча палітвязнямі.
Між тым праваабарончая супольнасць Беларусі пакуль ня бачыць падстаў, каб называць «справу антыфашыстаў» палітычнай.


На відэа актывісты пошуг віншуюць антыфашыстаў з новым годам лозунгамі і салютам, ля сцен СІЗА-1, па вул. Валадарскага 2.
Паводле belsat.eu